Пасля двух тыдняў без гарачай вады салігорцаў папрасілі пачакаць яшчэ 10 дзён

Душ, ілюстрацыйнае фота

Душ, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Частка салігорцаў правядзе сёлета без гарачай вады не два тыдні, а значна больш.

Гарачую ваду, якая паступала ў дамы ад цеплаэлектрастанцыі ААТ "Беларуськалій", адключылі 17 чэрвеня. Гэтае адключэнне было планавым, і меркавалася, што яно працягнецца традыцыйныя два тыдні, піша выданне "Зеркало".

Аднак 30 чэрвеня ЖКГ "Комплекс" папярэдзіў жыхароў салігорскіх шматпавярховак, што адключэнне падоўжыцца да 10 ліпеня. Прычынай назвалі "выяўленне дадатковага аб'ёму работ".

Мясцовае выданне "Электронны Салігорск" у сацсетках паведаміла пра затрымку з падачай гарачай вады і заклікала гараджан паставіцца да гэтага з разуменнем. У каментарах салігорцы не хавалі свайго абурэння. Яны заяўлялі, што камунальнікі адключаюць гарачую ваду на два тыдні планава, а потым яшчэ некалькі разоў за лета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.