У Віцебску завяршыліся работы каля пяціпавярховіка, дзе праваліўся грунт

Віцебскі дом, каля якога абваліўся грунт

Віцебскі дом, каля якога абваліўся грунт / sb.by

Завяршыліся рамонтна-аднаўленчыя работы па ўмацаванні грунту па вуліцы Шрадэра ў Віцебску. Як паведамляе прэс-служба МНС, жыхары дома могуць вярнуцца ў свае кватэры.

На ўчастку каля дома працягваюцца работы ў рамках праектных рашэнняў па аб'екце рэканструкцыі.

Здарэнне адбылося зранку 8 чэрвеня. У Віцебску ў выніку дажджоў моцна прасеў грунт каля жылога шматкватэрнага дома на вуліцы Шрадэра. Пра пагрозу такога развіцця падзей мясцовы жыхар папярэджваў у сацсетках яшчэ тры месяцы таму, але яго звароты не мелі поспеху.

Пасля правалу грунту ў Віцебску стварылі штаб па надзвычайнай сітуацыі, а жыхароў дома адсялілі на час работ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.