На месцы мінскага пажару працуюць следчыя і судовыя эксперты

Эксперты на месцы пажару

Эксперты на месцы пажару / Дзяржкамітэт судовых экспертыз

На месцы пажару ў мінскім доме па вуліцы Леніна, 9 працуюць следчыя і эксперты з Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце пажару.

Тым часам супрацоўнікі ЖКГ абходзяць кватэры, а будаўнікі ўзводзяць часовы дах. Дэфектныя акты будуць падрыхтаваныя праз 15 дзён — столькі часу неабходна, каб усё цалкам высахла і пашкоджанні прынялі канчатковы выгляд. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" расказаў дырэктар ЖКГ Ленінскага раёна Дзмітрый Елісееў.

Пажар у доме ў цэнтры Мінска пачаўся ўвечары 28 чэрвеня. Агонь на даху і паддашку ахапіў плошчу 1050 квадратных метраў. Супрацоўнікам МНС спатрэбілася больш за восем гадзін, каб цалкам ліквідаваць пажар.

Паведамляецца, што ў будынку цяпер давядзецца цалкам замяніць дах. Паклькі дом з'яецца аб'ектам гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі, для яго прызначылі навукоўвага кіраўніка праекта. 

На месцы мінскага пажару працуюць следчыя і судовыя эксперты
Эксперты на месцы пажару / Дзяржкамітэт судовых экспертыз
На месцы мінскага пажару працуюць следчыя і судовыя эксперты
Эксперты на месцы пажару / Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.