У метро збілі мінчанку, якая шмат гадоў спявае на вуліцах сталіцы пра Ісуса
Збітая Валянціна / з Інстаграм-акаўнта Вольгі Мамантавай
У метро збілі мінскую легенду — вулічную спявачку Валянціну. Усе мінчукі ведаюць жанчыну, якая амаль кожны дзень спявае пра Ісуса ці каля метро, ці на Камароўцы, ці ў іншых раёнах горада. Жанчына не просіць міласціну.
Днямі яна спявала ў вагоне метро — і малады мужчына ўдарыў яе кулаком у твар падчас спеваў. Пасля гэтага ён спакойна сеў на сваё месца, а за спявачку ніхто не заступіўся.
Адзінай жанчыне, якая падышла да яе дапамагчы прывесці сябе ў парадак, Валянціна сказала, што не будзе звяртацца ў міліцыю: "Я вырашыла не пісаць заяву, я даравала і мне так добра стала. Над намі ўсімі ёсць суддзя, і гэта не я. Я буду маліцца".