На "Беларуськаліі" загінуў рабочы, а практыкант атрымаў траўму

"Беларуськалій", ілюстрацыйнае фота

"Беларуськалій", ілюстрацыйнае фота / belaruskali.by

На "Беларуськаліі" загінуў рабочы, паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале прадпрыемства.

Трагедыя адбылася 11 чэрвеня на рудніку 3 РУ. Падчас узвядзення дзвярной солебетоннай перамычкі яна разбурылася.

У выніку загінуў 50-гадовы мацавальнік. Траўмы атрымалі 34-гадовы трактарыст і 18-гадовы навучэнец Салігорскага горна-хімічнага каледжа, які праходзіць навучальную практыку на рудніку.

Прычыны і абставіны няшчаснага выпадку высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.