01:12 Блэр даў Ірану 48 гадзінаў

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў, што бліжэйшыя 48 гадзінаў будуць “крытычнымі” для ўрэгулявання крызісу вакол 15 брытанскіх маракоў, затрыманых Іранам.

Блэр папярэдзіў, што, калі затрыманых не вызваляць, Лондан “прыме жорсткія рашэнні”.

Сакратар іранскай Вышэйшай рады Алі Ларыджані адзначыў, што Іран “аддае перавагу дыпляматычнаму шляху”.

Напярэдадні Іран абвесціў, што суду над затрыманымі 23 сакавіка ў іракскіх водах маракамі ня будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі