02:22 Аповеды брытанскіх маракоў падштурхнулі да змены вайсковага статуту

У брытанскі вайсковы статут будуць унесеныя ўдакладненні пра неразгалошванне інфармацыі. Мяркуецца, што новыя правілы будуць адзінымі для ўсіх войскаў.

У цяперашні час падпіску аб неразгалошванні даюць толькі супрацоўнікі спецслужбаў. Паводле статуту, яны павінныя захоўваць маўчанне пра свой воінскі досвед напрацягу ўсяго жыцця, калі толькі кіраўніцтва афіцыйна не дазволіць яму даць інтэрв’ю.

Прычынай перагляду статуту стала гісторыя з брытанскімі ваеннымі маракамі, якія сваімі аповедамі пра знаходжанне ў іранскім палоне абразілі ветэранаў Афганістану і Іраку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі