1 траўня пройдзе чарговая акцыя апазіцыі

1 траўня ў Мінску апазіцыйныя партыі на чале з Партыяй камуністаў Беларускай правядуць традыцыйнае шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню працы і тварэння.

 Мінгарвыканкам дазволіў збор удзельнікаў на аўтастанцыі Кульман, якая знаходзіцца на ўскраіне парка Дружбы народаў, а адтуль шэсце ў цэнтр парка, дзе адбудзецца святочны мітынг.

Нягледзячы на гэта, арганізатары першамайскай акцыі вырашылі не адмаўляцца ад папярэдняга плана і будуць збіраць удзельнікаў каля Акадэміі навук у 11.30, пасля чаго — шэсце да плошчы Бангалор і парка Дружбы народаў, дзе разам з палітыкамі выступяць музыкі Ігар Варашкевіч, Андрэй Плясанаў, Зміцер Бартосік, Кася Камоцкая, Андрэй Хадановіч, Янка Маўзер і Кроў.

У правядзенні канцэрту гарадскія ўлады адмовілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі