1 жніўня ў Беларусі вырастуць цэны на некаторыя маркі цыгарэтаў

1 жніўня ў Беларусі вырастуць цэны на некаторыя маркі цыгарэтаў

1 жніўня ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў, паведамляе Міністэрства па падатках і зборах. 

Напрыклад, на 10 капеек больш давядзецца плаціць за прадукцыю гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" — Credo (да 1,45 рубля), Minsk city QS, Minsk capital QS (да 1,6 рубля). Даражэйшымі на 5 капеек стануць цыгарэты NZ Black Power — 1,85 рубля.

На 5 капеек больш давядзецца плаціць за такія цыгарэты кампанія "Інтэр Табака", як Dove GOLD SUPERSLIMS (1,85 рубля), Dove SILVER SLIM (2 рублі), Dove Silver KING SIZE EDITION (2,05 рубля).

Акрамя таго, у "Інтэр Табака" з'явяцца ў продажы новыя маркі — напрыклад, Dove Gold Premium King Size Edition, пачак якіх будзе каштаваць 2,07 рубля.

Сярод прадукцыі кампаніі "Тытунь-Інвест" на 5 капеек падаражэюць цыгарэты Kalipso Special Gold Slim і Kalipso Special Gold Super Slim — да 3,1 рубля.

Столькі ж будуць каштаваць новыя маркі гэтай кампаніі — KALIPSO Slim, KALIPSO Special Gold.

"Беларусьгандаль" у жніўні вырашыў цэны на цыгарэты не падымаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі