10 чалавек загінулі падчас аварыяў на дарогах Віцебшчыны

10 чалавек загінулі ўчора ў дзвюх дарожна-транспартных здарэннях на Віцебшчыне.  На ўчастку трасы Брэст – Мінск – мяжа з Расіяй ідзе рамонт, але гэтага не заўважыў кіроўца аўтамабіля “Аўдзі”, які ехаў са Смаленскай вобласці. Ён выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з мікрааўтобусам “Фольксваген”.

Газ, якім быў абсталяваны легкавік, загарэўся, узнік пажар. Загінулі сем чалавек. Выжыць удалося толькі дзвюм жанчынам, яны ў цяжкім стане дастаўленыя ў рэанімацыю Аршанскай гарадской бальніцы.

Праз некалькі гадзін недалёка ад месца аварыі адбылася яшчэ адна трагедыя. Аўтамабіль “Мерседэс”, здзяйсняючы абгон, выляцеў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком.

З шасці чалавек, якія знаходзіліся ў іншамарцы, трое загінулі, астатнія шпіталізаваныя.

ОНТ