10-гадовы слонімец заняў 3-е месца на чэмпіянаце свету па тайскім боксе

10-гадовы слонімец заняў 3-е месца на чэмпіянаце свету па тайскім боксе

10-гадовы слонімец Ілля Шпак заняў 3-е месца на маладзёжным чэмпіянаце свету па тайскім боксе. Ён праходзіў у Бангкоку. Хлопчык выступаў у складзе зборнай Беларусі ў вагавай катэгорыі 32-34 кг (яго трэнер — Віктар Беразоўскі). Бронза дасталася Іллі па выніках паўфінальных баёў, якія прайшлі 29 жніўня, інфармуе газета "Слонімскі веснік".

Права выступіць на чэмпіянаце свету ў Тайландзе Ілля Шпак атрымаў пасля таго, як стаў чэмпіёнам Беларусі па тайскім боксе сярод юніёраў.

10-гадовы слонімец заняў 3-е месца на чэмпіянаце свету па тайскім боксе
Фота: slonves.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі