10 год таму знік генерал Юрый Захаранка

Аб'яднаная грамадзянская партыя з гэтай нагоды правядзе 7 траўня а 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы сталіцы ланцуг неабыякавых людзей Нагадаем, экс-міністр унутраных спраў, адзін з лідэраў апазіцыі генерал Юрый Захаранка знік у Мінску 7 траўня 1999 года. Дакументы, апублікаваныя ў 2001 годзе, даюць падставы меркаваць, што ён быў ліквідаваны "эскадронам смерці".

Брэсцкія ўлады напярэдадні забаранілі правядзенне ў абласным цэнтры пікета, прысвечанага 10-й гадавіне знікнення Захаранкі. Яго збіраліся правесці актывісты мясцовай філіі АГП.



Публікацыя ў газеце "Навіны" пра знікненне генерала Юрыя Захаранкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі