10 верасня індывідуальныя прадпрымальнікі правядуць мітынг у Мінску

Мінскія ўлады дазволілі грамадскаму аб’яднанню “Перспектыва” правесці 10 верасня а 12-й гадзіне мітынг на плошчы Бангалор. Індывідуальныя прадпрымальнікі маюць намер звярнуць увагу ўладаў на свае праблемы.
Вось што кажа пра мэты акцыі кіраўнік “Перспектывы” Анатоль Шумчанка:

“Мы дамагаемся, каб нас пачулі. Фактычна, гэтым мітынгам “Перспектыва” дамаглася, што прадпрымальнікам улады даюць слова”.


Нагадаем, індывідуальныя прадпрымальнікі пратэстуюць супраць двух прэзідэнцкіх указаў. Адзін з іх дазваляе прыцягваць у якасці наёмных працаўнікоў толькі блізкіх сваякоў, паводле другога яны мусяць ствараць прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы.

Анатоль Шумчанка лічыць гэтыя ўказы “непрыймальнымі для прадпрымальнікаў” і спадзяецца, што іх голас пачуе Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі