100 выратавальнікаў шукаюць пад заваламі аднаго работніка "Пінскдрэва"
Цяпер на месцы здарэння працуе каля 100 выратавальнікаў і 20 машын. У памяшканні абмежаваная прастора, таму задзейнічаць больш немагчыма. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.
Выратавальнікі разбіраюць рэшткі канструкцыяў, якія абрынуліся падчас выбуху і пажару. Працы будуць працягвацца, пакуль не разбяруць усе рэшткі ці не будзе знойдзены пацярпелы, кажа сп. Навіцкі.
Выратавальнікі разбіраюць рэшткі канструкцыяў, якія абрынуліся падчас выбуху і пажару. Працы будуць працягвацца, пакуль не разбяруць усе рэшткі ці не будзе знойдзены пацярпелы, кажа сп. Навіцкі.