10:40 На слонімскім хлебазаводзе ашуквалі пакупнікоў

Падчас праверкі слонімскага хлебазавода супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнага кантроля выяўленыя грубыя парушэнні тэхналогіі выпечкі. Таксама была знойдзеная няўлічаная сыравіна, зэканомленая на выпечцы булак і тортаў. Партыя з 80 кілаграмаў мукі, 40 кілаграмаў маргарына і шакалада ўжо былі падрыхтаваныя да вынаса з прадпрыемства.

Мяркуецца, што тэхнолагі тыднямі эканомілі на якасці гатовай прадукцыі. Па выніках праверкі на прадпрыемства накладзеныя эканамічныя санкцыі, чатыры тэхнолагі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці і звольненыя, кандытарскі цэх у поўным складзе аштрафаваны.

Дырэктар хлебазавода, былы мэр Слоніма Алег Лакцюшын сцвярджае, што ён нічога пра махінацыі сваіх падначаленых не ведаў.

www.ont.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі