11 беларускіх гімнастаў паехалі на чэмпіянат свету ў Ратэрдам
Адзінаццаць беларускіх спартсменаў (6 у мужчынскай і 5 у жаночай камандзе) выступяць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы. Ён пройдзе ў галандскім Ратэрдаме з 16 па 24 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА. Трэнеры не ставяць перад камандамі высокіх мэтаў, бо зборныя абнавіліся за кошт маладых гімнастаў. Мужчынаў нацэльваюць на месцы з 11-га па 14-е, а жанчынаў — з 14-га па 16-е. Пагатоў не ўсе наймацнейшыя прадстаўніцы жаночай зборнай здолелі паехаць у Ратэрдам цераз траўмы. Так, Галіна Іванец мае праблемы са спінай, а Анастасія Зайцава ўсяго месяц таму зрабіла аперацыю па выдаленні меніска.
Што да мужчынскай зборнай, то найбольшыя чаканні трэнеры звязваюць з выступам Аляксандра Царэвіча на кані і перакладзіне. Ёсць спадзевы і на Дзмітрыя Каспяровіча ў апорным скачку.
Што да мужчынскай зборнай, то найбольшыя чаканні трэнеры звязваюць з выступам Аляксандра Царэвіча на кані і перакладзіне. Ёсць спадзевы і на Дзмітрыя Каспяровіча ў апорным скачку.