11 і 12 верасня ў Мінску будуць бясплатна раздаваць сабак і катоў
11 і 12 верасня сталічнае прадпрыемства па часовым утрыманні жывёл "Фаўна горада" правядзе акцыю па бясплатнай раздачы сабак і катоў. Як паведаміў БелаПАН дырэктар прадпрыемства Эдуард Ліпніцкі, акцыя прымеркавана да Дня горада. Ахвотныя атрымаць дамашняга гадаванца змогуць выбраць прыкладна з 80 сабак і такой жа колькасці катоў, якія ўтрымліваюцца на прадпрыемстве. У тым ліку ў "Фаўне горада" знаходзіцца 28 шчанят і 23 кацяняці.
Новыя гаспадары жывёл атрымаюць памятку па доглядзе за сабакам або катом. Пры неабходнасці яны змогуць пракансультавацца ў ветэрынара, які будзе прысутнічаць на акцыі.
У звычайныя дні жывёліну можна атрымаць бясплатна, толькі калі яна знаходзіцца на прадпрыемстве менш за пяць сутак. За кожны дадатковы дзень утрымання сабакі ўстаноўлена плата больш 4 тысяч рублёў, ката - больш дзвюх.