11:03 Расіяне расчараваліся ў Лукашэнку

Сацыёлагі дазналіся, як змянілася стаўленне расіян да Беларусі з тых часоў, як нашы краіны перажылі крызіс адносін.

Па звестках Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі, больш за ўсё пацярпела эмацыйнае ўспрыманне беларускага прэзідэнта.


У верасні мінулага года Лукашэнка выклікаў у расіян хутчэй пазітыўныя пачуцці, чым негатыўныя. Цяпер гэтыя суадносіны зраўняліся. З 19 да 15% скарацілася колькасць жыхароў Расіі, якія з павагай ставяцца да Лукашэнкі, а колькасць тых, хто ім захапляецца, — да 1%.


Недавер расіян да нашага прэзідэнта, наадварот, павялічыўся (з 28 да 35%). Больш за палову рэспандэнтаў у Расіі лічаць, што калі ў Мінску пачнецца "аранжавая рэвалюцыя", іх краіне лепш не ўмешвацца. Два гады назад такіх было 40%.


Частка тых, хто лічыць, што трэба падтрымаць у гэтым выпадку Лукашэнку, знізілася з 24 да 12%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі