11:12 У Беларусі ствараюць банк часова невыязных персон
“Чорны спіс” невыязных будзе
створаны да 1 верасня. У яго патрапяць тыя, хто мае даўгі пасля судовых
рашэнняў або былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.
Туды ж уключаць і
службоўцаў, якія валодаюць дзяржаўнымі сакрэтамі, выдаванне якіх можа нанесці
страту нацыянальнай бяспецы краіны.
Напрыклад, лідэр апазіцыі Аляксандр
Мілінкевіч быў аштрафаваны за спробу перасячы мяжу па дакументах сына. Ён
адмовіўся плаціць штраф і цяпер мае запазычанасць перад судовай сістэмай — адпаведна, за мяжу можа больш і не
патрапіць.
Банк часова невыязных патрэбны для таго, каб адмовіцца ад
дазвольнага штампу ў пашпарце, без якога сёння немагчыма пераехаць мяжу.
Канстытуцыйны суд прыняў рашэнне скасаваць штамп да 31 снежня 2007 году.
Летась з 600 тысяч беларусаў, якія звярнуліся ў АВІР па дазвол на выезд за мяжу, адмоўлена было больш чым 800 грамадзянам.