11:46 Рыгор Барадулін выпісаны з лякарні
Увечары 16 сакавіка народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін быў выпісаны з аддзялення тэрапіі Рэспубліканскай лякарні Кіраўніцва спраў прэзідэнта. Як паведаміла жонка паэта Валянціна Барадуліна, рашэнне аб выпісцы лекары прынялі пасля даследавання чацвёртага рэнтгенаўскага здымка грудной клеткі пацыента.
З 22 лютага Барадулін з дыягназам "пнеўманія" знаходзіўся ў аддзяленні рэанімацыі лякарні Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, а 1 сакавіка быў пераведзены ў тэрапеўтычнае аддзяленне клінікі.
Па словах паэта, супрацоўнікі аддзялення рэанімацыі паставіліся да яго з асаблівай увагай. "Для ўрачоў і сясцёр я быў не проста хворым, а сябрам Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава, якія ў свой час таксама лячыліся ў гэтым аддзяленні", — зазначыў Барадулін.
Ён выказаў удзячнасць усім сябрам і прыхільнікам яго творчасці за клопат і ўвагу, выказаныя ў адносінах да яго падчас хваробы.