11:48 Калдуна ледзь не збіў аўтамабіль
З прадстаўніком Беларусі на музычным конкурсе "Еўрабачанне-2007" ледзь
не адбыўся няшчасны выпадак. Спявак Зміцер Калдун цудам не патрапіў пад
колы аўтамабіля ў Маскве. Ён рызыкнуў перайсці ажыўленую трасу сярод дня, і яго неабачлівасць амаль не скончылася трагедыяй.
Калдун выйшаў на дарогу, няўважліва зірнуў па баках, і яго ледзь не збіў кіроўца аўтамабіля Mazda 3: ногі артыста апынуліся пад коламі машыны, піша сёння расійская прэса. Сітуацыя прывяла спевака ў стан сапраўднага шоку: ён нават не мог вымавіць ані слова.
На шчасце, побач знаходзілася яго дырэктар Ірына Кандраццева, якая і адвезла "фабрыканта" ў бліжэйшую лякарню, дзе яму апрацавалі рану. Затым перапуджанага Змітра адпусцілі дахаты на амбулаторнае лячэнне, паведамляе сайт “Беларускі партызан”.