11:55 У Мінску адкрыюць першы супермаркет электронікі
Сёлета ў траўні
кампанія "Электрасэрвіс і Ко" плануе адкрыць у Мінску першы
супермаркет электронікі. Пра гэта паведаміў дырэктар кампаніі Андрэй Хоміч.
Паводле яго слоў,
крама плошчай 1 тысяча квадратных метраў размесціцца ў гандлёва-забаўляльным
комплексе "Экспабел".
Супермаркет будзе працаваць паводле сучасных
методык продажу, і ў ім будзе прадстаўлены ўвесь асартымент тавару, што
прапануе "Электрасэрвіс і Ко" (прыблізна 2,5 тысячы найменняў тавараў
вядомых сусветных брэндаў). У спецыяльным аддзеле супермаркета можна будзе
аформіць банкаўскі крэдыт на куплю тавараў.
Падобную буйную
краму кампанія плануе адкрыць у канцы года ў гандлёвым цэнтры
"Глоба".