12 беларускіх помнікаў архітэктуры прэтэндуюць на патрапленне ў спіс ЮНЕСКА

12 беларускіх помнікаў архітэктуры прэтэндуюць на патрапленне ў спіс ЮНЕСКА. Пра гэта заявіў 12 лістапада старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны. Сярод гэтых помнікаў — Брэсцкая крэпасць, праспект Незалежнасці ў Мінску, Камянецкая вежа.  Шанцы беларускіх гістарычных аб'ектаў апынуцца ў спісе ЮНЕСКА будуць больш рэальнымі, калі яны будуць прадстаўлены разам з помнікамі іншых краін.

Уладзімір Шчасны:
“Калі ўключаць Брэсцкую крэпасць, то ў комплексе з іншымі збудаваннямі таго ж перыяду. Гэта перыяд Мікалая I. Для гэтага трэба ўзяць магчыма рэшткі Бабруйскай крэпасці, такую ж крэпасць у Варшаве, 9 форт у Каўнасе. Не згубіцца ваш помнік калі яго ўключаць у нейкі серыйны аб’ект. Усё роўна на ім будзе вісець шыльда з надпісам аб тым, што гэта аб’ект Сусветнай спадчыны”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі