12 чалавек затрыманыя па справе тэракту ў Лондане

12 чалавек затрыманыя па справе тэракту ў Лондане

Лонданская паліцыя затрымала 12 чалавек у сувязі з тэрактамі, якія адбыліся напярэдадні ўвечары. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на Скотланд-Ярд. Раней стала вядома, што паліцыя праводзіць аперацыю вакол дома ў раёне Баркінг на ўсходзе Лондана, дзе жыў адзін з меркаваных тэрарыстаў.

Напад адбыўся ўвечары 3 чэрвеня: трое мужчын на фургоне ўрэзаліся ў натоўп людзей на Лонданскім мосце. Затым яны паехалі да рынка Бора і там сталі нападаць на мінакоў з нажамі. Выканаўцаў тэракту застрэліла паліцыя.

Загінула 7 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі