12-гадовая дзяўчынка патанула ў крэйдавым кар’еры пад Гродна

Дзяўчынка разам з сястрой і сяброўкай паехала да кар’ераў ля вёскі Пышкі. На адлегласці прыкладна чатырох метраў ад берага яна аступілася, упала і рэзка пайшла пад ваду, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МНС,

Работнікі АСВОДа знайшлі патанулую на глыбіні прыкладна 13 метраў. Максімальная глыбіня затопленага крэйдавага кар’ера — 35-40 метраў.

Загінулая вучылася ў шостым класе гімназіі №5 Гродна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі