12 літаратарак зняліся для Календара(фота)
24 снежня свет убачыў сучасны беларускі каляндар пад назвай “Шчырая жаночая песня”. У праекце, аўтарам якога выступіла рэкламнае агенцтва “Ікселэнт”, узялі ўдзел 12 беларускіх літаратарак, сярод якіх Вольга Гапеева, Святлана Бень, Валерыя Кустава, Тамара Лісіцкая, Віка Трэнас, Алена Ермаловіч і іншыя.
12 беларускіх літаратарак, 12 прыгожых жанчын, 12 месяцаў і даты, якія тычацца ўдзельніц – такая канцэпцыя календара, які можна паглядзець у інтэрнэце па адрасе: http://excellent.by/wemake/print/772
Самі дзяўчаты задаволеныя календаром. Больш за тое, у выніку працы над ім з’явілася новае аб’яднанне – сяброўскі і творчы хаўрус жанчын, якія не толькі пішуць пра тое, што іх хвалюе, але і рэалізоўваюць праекты ў сацыяльнай, культурнай, адукацыйнай і іншых сферах. Мэта аб’яднання – стварыць сяброўскую атмасферу, аказаць чалавечую і творчую падтрымку жанчынам-літаратарам.