12:00 Беларуска ўзяла «золата» на Кубку Еўропы па більярдзе

Беларуска Алена Бунас заняла першае месца на другім этапе Кубка Еўропы па більярдзе, які праходзіў у расійскім горадзе Валгаград.  У фінале яна перамагла ўкраінку Алену Русакову. Трэцяе месца засталося за спартсменкай з Гомеля Віялетай Клімавай.

Сярод мужчын вызначыўся беларус Уладзіслаў Васіленка, які заняў выніковае трэцяе месца і прайграў у турніры толькі аднойчы, будучаму чэмпіёну, украінцу Яраславу Вінакуру.

Паведамляе «Прессбол»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі