12:02 Еўропа без СО2

Энэргетычная палітыка Еўрасаюза можа стаць пачаткам новай прамысловай рэвалюцыі, лічыць камісар Еўрасаюзу Андрыс Піебалгс. Пра гэта ён заявіў у Брусэлі на сэмінары “Энэргетычныя выклікі Еўропы”.


Па словах Піебалгса, пры захаванні цяперашніх тэндэнцыяў да 2030 года сусветны ўзровень спажывання энэргіі павялічыцца на 50%, а ўзровень выкідаў углекіслага газу (СО2) ажно на 55 %.

Больш чым 2/3 энэргетычнага попыту Еўрасаюзу будзе задавальняцца за кошт імпарту.

У сувязі з гэтым камісар Еўрасаюзу заявіў пра неабходнасць неадкладных дзеянняў па рэфармаванні энэргетычнага сектару ЕС.


І асноўнай задачай павінна стаць зніжэнне выкідаў парніковых газаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі