12:06 Дзень Св.Валянціна - падвойнае свята для брытанцаў

У Брытаніі сёння, 14 лютага, аптэкі пачнуць прадаваць віягру без рэцэпта. Пілотная праграма стартуе ў трох аптэках сеткі Boots, размешчаных у Манчэстары.

Кліенты ад 30 да 65 гадоў змогуць набыць 4 таблеткі віягры за 100 долараў без рэцэпту доктара.

Але зрабіць такую пакупку можна будзе пасля кансультацыі ў фармацэўтаў Boots, якія азнаёмяцца з медычнай карткай пакупніка і правераць яго ціск, узровень халестэрыну і глюкозы ў крыві.

“Прапануючы такую лёгкую паслугу, мы разлічваем, што ўсё больш мужчынаў будзе звяртацца па дапамогу пры праблемах з патэнцыяй”, - кажа прадстаўнік Boots Алекс Гурлэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі