12:06 Пінскага актывіста арыштавалі за «дробнае хуліганства»
На пяць сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны пінскі актывіст Партыі БНФ Аляксандр Рамановіч. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Сведкамі на працэсе выступалі
два міліцыянты, якія заявілі што Рамановіч лаяўся на вуліцы. Пры гэтым
яны не назвалі словаў, якія казаў так званы «хуліган».
Нагадаем, актывіста затрымалі ў Пінску вечарам 20 сакавіка. Суд над ім неаднаразова адкладаўся. Напярэдадні Дня Волі, які адзначаецца 25 сакавіка, затрыманні актывістаў дэмакратычных палітычных партыяў адбываюцца па ўсёй Беларусі.