12:08 У Магілёве працягваецца суд над супрацоўнікамі міліцыі

У Магілёве працягваецца суд над супрацоўнікамі міліцыі, якія ў снежні мінулага года затрымалі групу грамадскіх актывістаў. Аляксандр Каралёў, Ірына Качарова і Аляксей Паўлоўскі патрабуюць прызнаць дзеянні праваахоўнікаў незаконнымі і кампенсаваць маральныя страты.

Нагадаем, 16 снежня 2006 года супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі неаднаразова спынялі на Магілёўшчыне мікрааўтобус, у якім 13 чалавек ехалі ў Чарнігаў на ўстаноўчую канферэнцыю Саюзу левых сілаў.

Іх затрымалі і даставілі ў пастарунак. Сёння ў судзе будуць дапытаныя супрацоўнікі міліцыі і сведкі з іх боку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі