12:22 Арыштаваны Андрэй Клімаў
Раніцай 3 красавіка ў Мінску быў арыштаваны палітык Андрэй Клімаў. Супрацоўнікі міліцыі даставілі яго ў пракуратуру горада Менска.
Клімаву інкрымінуюцца заклікі да гвалтоўнага звяржэння дзяржаўнага ладу - злачынства, прадугледжанае артыкулам 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Напярэдадні паведамлялася, што пракуратура завяла на Клімава крымінальную справу за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Факты паклёпу быццам бы былі выяўленыя ў артыкулах, размешчаных у інтэрнэце.
Пастанова аб зняволенні на два месяцы ўжо ўручаная палітыку. Сам ён думае, што хутчэй за ўсё яно будзе падаўжацца да суду.