12:29 У Беларусі з'явяцца спецыялісты для атамнай прамысловасці

Спецыялістаў для атамнай прамысловасці пачнуць рыхтаваць беларускія тэхнічныя ВНУ. Распрацоўкай адмысловай праграмы зараз займаецца Міністэрства адукацыі. На сённяшні дзень у нашай краіне няма ніводнай вышэйшай навучальнай установы, якая б рыхтавала такіх спецыялістаў. Патрэба ў іх з’явілася пасля прыняцця рашэння пра пабудову ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

Таксама ствараецца структура, якая будзе курыраваць яе будаўніцтва, а пасля вытворчасць, транспарціроўку і збыт энергіі, паведамляе сайт ont.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі