12:33 Урад Беларусі перанес працоўныя дні

Урад Беларусі прыняў рашэнне аб пераносе працоўнага дня з панядзелку, 16 красавіка, на суботу, 14 красавіка, і з панядзелку, 30 красавіка, на суботу, 5 траўня. Адпаведнае рашэнне замацавана Пастановай Рады Міністраў № 420 ад 2 красавіка 2007 года, паведамілі афіцыйныя крыніцы.

Паводле дакументу, арганізацыі маюць права здзейсніць перанос працоўных дзён у іншым парадку - з улікам спецыфікі вытворчасці (працы).

Нагадаем, 17 красавіка ў Беларусі адзначаюць Радаўніцу, і гэты дзень з'яўляецца непрацоўным. 1 траўня ў Беларусі - Свята працы, і гэты дзень таксама з'яўляецца выходным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі