12:42 У Самалі дагэтуль не знойдзеныя целы трох беларусаў
Сёння вечарам у Мінск прыляціць самалёт з 10 грамадзянамі Беларусі і целамі беларускіх лётчыкаў, якія загінулі ў Самалі. Нагадаем, 23 сакавіка над самалійскай сталіцай Магадзіша паўстанцамі быў збіты беларускі транспартны самалёт Іл-76. Загінулі 11 беларускіх грамадзянаў. Расійскім самалётам раніцай у
пятніцу іх даставілі ў Арабскія Эміраты, адкуль і вылецеў самалёт Ан-12
беларускай авіякампаніі «Гомельавія». Агенцтва РИА «Новости»
паведамляе, што целы трох чалавек са збітага беларускага самалёта
дагэтуль не знойдзеныя.