12:57 Дзяржава не будзе выкупляць чэкі “Маёмасць”

У чэрвені 2007 году ў Беларусі сканчаецца тэрмін абарачэння прыватызацыйных чэкаў. Пасля гэтага, паводле закону, дзяржава павінна выплочваць кампенсацыю за невыкарыстаныя чэкі. Аднак сума кампенсацыі атрымалася настолькі вялікай, што урад вырашыў змяніць закон. Кожны такі чэк каштуе 4400 рублёў. Такім чынам, за 183 мільёны невыкарыстаных чэкаў давядзецца выплаціць прыкладна 821 мільярд рублёў, альбо 380 мільёнаў долараў.

Гэтая сума супастаўная з дзяржаўнымі выдаткамі мінулага году на ахову здароўя і адукацыю. Таму абарачэнне чэкаў “Маёмасць”, верагодна, будзе падоўжанае яшчэ на тры гады.

Адзначае БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі