12:58 Ліквідацыя наступстваў аварыі на нафтаправодзе "Унеча - Вентспілс"
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі працягвае ліквідаваць наступствы аварыі на нафтаправодзе "Унеча - Вентспілс". Па словах дзяжурнага выратавальніка, 90% нафтапрадуктаў ужо сабрана. Гэта склала каля 270 куб. м. Нафтапрадукты ўяўляюць сабой водную эмульсію, у якой 23% складае дызельнае паліва. Пакуль ацаніць увесь аб'ём уцечкі немагчыма, гэта зробяць эксперты пазней.
Нагадаем, увечары 23 сакавіка адбылася ўцечка дызельнага паліва з нафтаправода, што належыць расійскаму прадпрыемству "Захадтранснафтапрадукт". Частка дызельнага паліва патрапіла ў прыток Заходняй Дзвіны - раку Ула, якая была забруджана на 15 км.
Ніхто з мясцовых жыхароў не пацярпеў. Створана камісія па каардынацыі аварыйна-выратавальных прац на чале з старшынёй Віцебскага аблвыканкама Уладзімірам Андрэйчанкам.