12:58 У БТ адабралі відэакасету і збілі журналіста "Советской Белоруссии"
У Гомелі пры спробе сабраць матэрыялы аб прыбудове да дому, якая абвалілася, яго гаспадары адабралі відэакасету ў здымачнай групы Першага канала і збілі журналіста "Советской Белоруссии". Як паведаміў карэспандэнт "СБ" Андрэй Новікаў, 14 сакавіка здымачная
група АТН прыехала да прыватнага дома, маючы намер зняць рэпартаж. У
працэсе працы гаспадары дома адабралі ў журналістаў відэакасету,
пагражаючы разбіць камеру.
15 сакавіка Новікаў пры падрыхтоўцы матэрыялу аб выпадку з калегамі накіраваўся на месца падзеі.
Калі карэспандэнт зайшоў у дом, каб папрасіць дазволу на здыманне, два мужчыны, адзін з якіх назваўся гаспадаром, паспрабавалі адабраць у яго фотакамеру, пры гэтым нанеслі пяць удараў у вобласць пахвіны. Па факце збівання Новікаў звярнуўся ў міліцыю.