12:59 Барацьба за аўтаномію Паўночнай Ірландыі

У Паўночнай Ірландыі адбываюцца парламенцкія выбары, ад вынікаў якіх залежыць лёс гэтай апошняй калоніі Вялікабрытаніі. Вынікам выбараў можа стаць стварэнне аўтаномнага ўраду з удзелам найбольш радыкальных ірландскіх палітыкаў з абодвух варожых лагераў: пратэстанцкага пастара Іэна Пэйслі, лідара Дэмакратычнай партыі Юніяністаў, а таксама Джэры Адамса і Марціна МакГінэса з Sinn Fein – палітычнай партыі, якая падтрымлівае ІРА.


Лондан і Дублін патрануюць мірны працэс у правінцыі да часу, калі ўтворыцца кааліцыйны ўрад.


Інакш прэм’ер Брытаніі Тоні Блэр прыгразіў, што распусціць парламент Паўночнай Ірландыі і адбярэ аўтаномію ў правінцыі.


Папярэднія выбары ў 2003 годзе ня здолелі пераламаць недавер паміж бакамі і парламент правінцыі фактычна не існаваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі