13 кастрычніка ў Беларусі будзе да +16
Восень / Еўрарадыё
У чацвер, 13 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-6 цяпла, месцамі чакаюцца замаразкі ад 0 да -3. Удзень паветра прагрэецца да +10...+16.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.