13:07 У Старых Дарогах у аварыі загінула 2-гадовае дзіця
У Старых Дарогах
(Мінская вобласць) у
выніку дарожна-транспартнага здарэння загінула двухгадовае дзіця. Увечары
12 сакавіка кіроўца грузавога аўтамабіля "ГАЗ" збіў ровар, на якім
ехалі 22-гадовая дзяўчына і яе двухгадовая пляменніца, якая памерла на месцы
здарэння.
Паводле інфармацыі ДАІ,
за мінулыя суткі ў Беларусі адбылося восем дарожна-транспартных здарэнняў, у
якіх загінулі тры чалавекі і сем атрымалі траўмы. За кіраванне аўтамабілем у
стане алкагольнага ап'янення было затрымана 78 кіроўцаў.