13:35 Сяргей Скрабец стварае новы моладзевы рух
Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Скрабец ініцыюе стварэнне новага моладзевага дэмакратычнага руху. Як паведаміў палітык, гэта будзе грамадска-палітычны рух імя Кастуся
Каліноўскага, альтэрнатыўны Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі,
дзе аб’яднаецца моладзь не толькі з агульнымі поглядамі на палітыку.
Паводле слоў Скрабца, ініцыятары стварэння новага руху будуць спрабаваць зарэгістраваць яго ў Беларусі ў законным парадку.
Пакуль жа яны выступілі з ініцыятывай правесці мітынг у падтрымку экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна. Як зазначыў Скрабец, гэта будзе першай акцыяй новага моладзевага руху.