13:36 Пачалося вывучэнне другой пляцоўкі пад АЭС

Спецыялісты пачалі вывучаць другую пляцоўку пад будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якая знаходзіцца ў Шклоўскім і Горацкім раёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Па яго словах, ужо праводзяцца геалагічныя, сейсмалагічныя, сейсматэктанічныя даследчыя працы. Як папярэдне заяўляў прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі, праект будаўніцтва беларускай АЭС павінен быць рэалізаваны на працягу чатырох-пяці гадоў.


Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі, ён будзе ажыццяўляцца паскоранымі тэмпамі, паведамляе “Тэлеграф”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі