13:37 Літва спыніла выдачу групавых візаў
Літва змяніла некаторыя правілы выдачы візаў. У прыватнасці, з 1 красавіка адмяняюцца групавыя візы.
Акрамя таго, для атрымання шматразовай візы беларускія грамадзяне могуць звяртацца толькі ў консульскую службу Літоўскай рэспублікі ў межах консульскай акругі, дзе яны жывуць.
Літоўская амбасада ў Мінску абслугоўвае ўсіх жадаючых, акрамя жыхароў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
Паведамляе «Інтэрфакс»