13:40 У Баранавіцкім раёне п'яны кіроўца забіў двух чалавек

У вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна пад коламі аўтамабіля БМВ загінулі 39-гадовы мужчына і яго 35-гадовая жонка. Яны ішлі па ўскрайку дарогі, калі на іх наляцела аўто, за рулём якога знаходзіўся 23-гадовы п’яны кіроўца. Дарэчы, віноўнік здарэння не меў пры сабе вадзіцельскага пасведчання.

Высветлілася, што ён быў яго ўжо пазбаўлены за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі