13:51 У Мінску стартавала акцыя “Пешаход”

З 19 па 28 сакавіка сталічная Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў па ўпарадкаванні пешаходнага руху і папярэджанні парушэнняў Правілаў дарожнага руху з боку пешаходаў.
Падчас аперацыі "Пешаход" у сталіцы будуць працаваць спецыялізаваныя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ, участковых інспектараў міліцыі і дружыннікаў. Іх задачай будзе кантроль за выкананнем пешаходамі правілаў дарожнага руху.

У месцах, дзе найбольш часта здараюцца аварыі, міліцыя праз гучнагаварыцелі патрульных аўтамабіляў будзе заклікаць пешых удзельнікаў дарожнага руху да выканання правілаў і выкарыстання на адзенні ў цёмны час сутак святлоадбіўных элементаў.

Паводле звестак упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС, летась прыкладна 45% усіх дарожна-транспартных здарэнняў у краіне адбылося з удзелам пешаходаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі