13:54 Беларускія ўцекачы патрабуюць вызваліць палітвязняў
“Заклікаем не
ўступаць у палітычныя і эканамічныя кантакты з апошнім дыктарам Еўропы, пакуль не
будуць вызваленыя палітычныя вязні ды
адноўленыя грамадзянскія свабоды на шматпакутнай Беларусі”.
Гэты заклік
беларускія палітычныя ўцекачы аднясуць у варшаўскія амбасады Еўрасаюзу, Расіі, ЗША і Канады.
Беларусаў натхніла петыцыя
польскага сенату ад лютага, якая патрабуе вызваліць усіх беларускіх палітвязняў.
Сёння, 28 лютага, зварот перадалі ў амбасады. Збор подпісаў пад заклікам
працягваецца. Ініцыятары акцыі
перакананыя, што іхная петыцыя — адна з кропляў, якія точаць камень.