14 лютага будзь з Еўрарадыё

Дзень Святога Валянціна з Еўрарадыё!

Сёння Еўрарадыё ўзнагароджвае тых, хто зробіць самы нечаканы, круты, вар’яцкі ўчынак у гонар кахання на працягу гэтага дня.

Аўтары і героі самых цікавых і нестандартных учынкаў, па меркаванні Еўрарадыё, атрымаюць падарункі ад нашай станцыі: у тым ліку кнігу “222 альбомы беларускага року”, дыскі гурту “Мясцовы час” і “Народны альбом”.


У 5 спецыяльных праграмах у 12.00, 14.00, 16.00, 18.00 і 20.00 будуць названыя пяць герояў гэтага дня, які зробяць штосьці незвычайнае дзеля кахання ці сваіх каханых і атрымаюць падарункі ад Еўрапейскага радыё для Беларусі. Падарункі будуць уручаныя 15 лютага.


Свае гісторыі і фотаздымкі дасылайце на адрас: [email protected].


Апроч вашых гісторыяў у гэтых спецыяльных праграмах уся магчымая інфармацыя пра традыцыі і гісторыю гэтага свята, сталыя ўключэнні з вуліцы, прамы рэпартаж з акцыі на плошчы Свабоды ў Мінску, гісторыі кахання ад вядомых людзей, інтэрв’ю са Святланай Алексіевіч пра каханне і яе новую кнігу, прысвечаную гэтаму пачуццю.


За хадой акцыі “Дзень cвятога Валянціна з Еўрарадыё” сачыце на www.belradio.fm і ў эфіры, які можна слухаць там жа!


Фота — mjournal.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі