14:06 З-за птушынага грыпу ў Падмаскоўі ўведзены карантын

Карантын у населеных пунктах Маскоўскай вобласці, дзе выяўленыя выпадкі птушынага грыпу, працягнецца не менш за два тыдні. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Россельгаснагляда. Усяго вірус быў выяўлены ў чатырох раёнах вобласці.

Сёння раніцай ветэрынарныя службы Падмаскоўя зафіксавалі падзеннне курэй у Талдомскім раёне. Раней птушыны грып быў выяўлены ў Адзінцоўскім, Дамадзедаўскім і Падольскім раёнах.

Маскоўская вобласць з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў мяса птушкі ў Расіі. Прадстаўнікі птушкафабарык сцвярджаюць, што верагоднасць пранікнення віруса на іх прадпрыемства выключана.

Спецыялісты высвятляюць, ці небяспечны для людзей штам віруса птушынага грыпу, выяўленага ў рэгіёне. Канчатковыя вынікі даследаванняў будуць вядомыя ў панядзелак.

Паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі