14:08 Карціна беларускага мастака — за 17 мільёнаў долараў

Карціна беларускага мастака Хаіма Суціна “Партрэт мужчыны ў чырвоным шаліку” ўстанавіла рэкорд на аўкцыёне Сотбіс. Яна была прададзена за 17 мільёнаў долараў.

Дагэтуль самым дарагім творам імпрэсіяністаў была карціна Рэнуара “Дзве сястры”, якая цяпер апынулася адразу на 4 мільёны танней.


Хаім Суцін, ураджэнец Беларусі, у 1912 годзе ва ўзросце 18 гадоў разам з сям'ёй перабраўся ў Францыю. У яго родным мястэчку Смілавічы, што ў Чэрвенскім раёне, дагэтуль жыве пляменніца Іна Аляксандраўна Ферапонтава.


Захавалася нават хата, у якой жыла сям'я мастака. Сваю самую дарагую карціну Суцін напісаў у 1921 годзе.


Фота — www.artnet.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі